Wikipedia:Comunicato 24 ottobre 2012/be

be - bg - ca - cs - de - el - eml - en - es - eo - fr - gl - he - ia - it - ja - ko - na - nl - pms - pt - ro - roa-tara - ru - sr - zh-hans - zh-hant
Шаноўны чытач,

Незалежнасьць італьянскай Вікіпэдыі зноўку пад загрозай.

Сэнат Італіі абмяркоўвае законапраект пра дыфамацыю (праект № 3491). У выпадку зацьвярджэньня закон дазволіць патрабаваць ад любое бачыны (ў тым ліку Вікіпэдыі) выпраўленьня або выдаленьня зьместу на першы запыт любога, хто палічыць, што зьмест прыносіць шкоду іхняй рэпутацыі або зьяўляецца ўмяшальніцтвам у прыватнае жыцьцё. Гэта павінна быць зьдзейсьнена незалежна ад справядлівасьці патрабаваньня. У выпадку адмовы ў выдаленьні інфармацыі пагражае судзімасьць і штраф у памеры да € 100 000.

Вікіпэдыя прызнае права любое асобы на абарону рэпутацыі, і дабраахвотнікі Вікіпэдыі штодня працуюць у гэтым кірунку. Зацьвярджэньне гэтага законапраекту, аднак, абавяжа зьмяняць любы тэкст любога артыкулу незалежна ад справядлівасьці патрабаваньняў.

Такое становішча можа сказіць базавыя прынцыпы Вікіпэдыі і стаць непрымальным абмежаваньнем для ейнае аўтаноміі. Яно ставіць пад пагрозу дзейнасьць 15 мільёнаў дабраахвотнікаў па ўсім сьвеце, якія могуць перастаць займацца распрацоўкай пэўнх тэм, «каб ня мець лішніх праблем».

Вікіпэдыя зьяўляецца найбуйнейшай калектыўнай працай у гісторыі чалавецтва.

За 12 гадоў мільёны карыстальнікаў Сэціва прызвычаіліся зьвяртацца да яе ў пошуках нэўтральных, вольных і бясплатных ведаў. Італьянская вэрсія мае амаль мільён артыкулаў, штодня яе праглядаюць 16 мільёнаў наведнікаў, аднак законапраект можа пакласьці гэтаму канец назаўжды.

Энцыкляпэдыя зьяўляецца помнікам чалавечым ведам і помнікам чалавечых ведаў. Не дазволім ёй зьнікнуць.


Non lasciare che scompaia Абмеркаваньне (па-італьянску)